ФК “Дынама-Кіеў” выдаліў з сайта рускамоўную версію

ФК “Дынама-Кіеў” выдаліў з сайта рускамоўную версію

Футбольны клуб “Дынама-Кіеў” выдаліў са свайго сайта рускамоўную версію. Цяпер навіны на ім можна чытаць толькі на ўкраінскай і англійскай мовах.

Як вядома, прэзідэнтам клуба з’яўляецца Ігар Суркіс, галоўным трэнерам кіеўскіх дынамаўцаў працуе беларус Аляксандр Хацкевіч.

Цікава, што той жа данецкі "Шахцёр" ад рускамоўнай старонкі на сваім сайце не адмаўляецца. Ёсць яна і на сайце адэскага "Чарнаморца" (побач з варыянтамі на ўкраінскай, англійскай і нямецкай мовах), які трэніруе беларус Алег Дулуб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі