Фотафакт: рыбак злавіў рыбу з зубамі, падобнымі на чалавечыя

Фотафакт: рыбак злавіў рыбу з зубамі, падобнымі на чалавечыя

Рыбак злавіў рыбу з зубамі, падобнымі на чалавечыя. Здарэнне адбылося ў Цэнтральным парку ў расійскім горадзе Тула. Эксперты лічаць, што рыба ў сажалку трапіла выпадкова і не нясе небяспекі для людзей, інфармуе РІА "Новости".

Раней фотаздымкі, якія з'явіліся ў сацыяльных сетках, напалохалі жыхароў Тулы. Ніхто не мог патлумачыць, якім чынам такая экзатычная рыба апынулася ў гарадской сажалцы. Прэс-сакратар "Тульскіх паркаў" Варавара Трунова мяркуе, што рыбу хтосьці выпусціў з акварыума. Яе, дарэчы, ужо забралі ў рыбака на экспертызу.

Папярэдне эксперты прыйшлі да высновы, што гэта рыба паку, якую можна купіць у любой спецыялізаванай краме. Харчуецца яна травой і не ўяўляе небяспекі для людзей. У рыбы квадратныя зубы, што робіць іх неверагодна падобнымі на зубы чалавека.

Фотафакт: рыбак злавіў рыбу з зубамі, падобнымі на чалавечыя
Даўжыня рыбы складае больш за 20 сантыметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі