Ганна Севярынец знайшла пераклад "Яўгенія Анегіна", зроблены Алесем Дударом

Ганна Севярынец знайшла пераклад "Яўгенія Анегіна", зроблены Алесем Дударом

Настаўніца Смалявіцкай гімназіі і даследчыца беларускай літаратуры Ганна Севярынец адшукала поўны пераклад пушкінскага рамана ў вершах "Яўгеній Анегін". Твор на беларускую мову пераклаў літаратар Алесь Дудар, расстраляны ў 1937 годзе. 

"Толькі што адшукаўся поўны рукапіс перакладу "Анегіна", зроблены Алесем Дударом перад апошнім арыштам у 1936 годзе. Рукапісы не гараць. Сяджу — плачу, праўда", — напісала ў Фэйсбуку Севярынец.

Можна меркаваць, што пераклад "Яўгенія Анегіна" рыхтаваўся да 100-годдзя з дня смерці Аляксандра Пушкіна, якое адзначалася акурат у 1937 годзе. 

Дарэчы, дагэтуль быў вядомы хіба што пераклад "Яўгенія Анегіна", які ў 1949 годзе зрабіў іншы беларускі паэт — Аркадзь Куляшоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі