Генпракуратура вырашыла экстрадзіраваць блогера Лапшына ў Азербайджан

Генпракуратура вырашыла экстрадзіраваць блогера Лапшына ў Азербайджан

Затрыманага блогера Аляксандра Лапшына, грамадзяніна Расіі ды Ізраіля, экстрадзіруюць з Беларусі ў Азербайджан. Такое рашэнне прыняла Генеральная пракуратура Беларусі, паведамляе interfax.by са спасылкай на начальніка аддзела інфармацыі Генпракуратуры Пятра Кісялёва.

Прадстаўнік Генпракуратуры дадаў, што Лапшын можа абскардзіць гэтае рашэнне сам або праз адваката на працягу 10 дзён.

У Азербайджане на Лапшына пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у неаднаразовых публічных заклікаў, накіраваных супраць дзяржавы і незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Азербайджана, здзейсненым групай асобаў па папярэдняй змове або арганізаванай групай альбо з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення. Яму пагражае ад 5 да 8 гадоў зняволення.

Нагодай стала тое, што ў 2011 і 2012 годзе Лапшын без дазволу азербайджанскіх уладаў наведаў Нагорны Карабах. Між тым, Азербайджан лічыць гэтыя тэрыторыі незаконна акупаванымі. У 2016 годзе Лапшын выступаў з заклікамі прызнаць незалежнасць самаабвешчанага рэжыму Нагорнана Карабаха.

Пра тое, што Лапшына затрымалі ў Беларусі па запыце афіцыйнага Баку, стала вядома 16 снежня. 17 студзеня кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква выступае супраць выдачы расійскага грамадзяніна ў Азербайджан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі