Гіганцкі медведзь больш за суткі палохаў жыхароў расійскага горада (фота)

Гіганцкі медведзь больш за суткі палохаў жыхароў расійскага горада (фота)

Гіганцкі медведзь больш за суткі палохаў жыхароў расійскага горада. Ён гуляў па Белагорску (у ім жыве больш за 65 тысяч жыхароў) ў Амурскай вобласці, але на людзей не нападаў. Як інфармуе РІА "Новости", пра з'яўленне ў горадзе 2-метровага мядзведзя (як мяркуецца, вагой каля 300 кг) праваахоўнікам пачалі паведамляць у нядзелю. Яго бачылі ў розных раёнах горада. Аднак ратавальнікі і паляўнічыя знаходзілі толькі сляды — жывёла хутка перамяшчалася. Не змаглі злавіць мядзведзя і патрулі ДПС, які ганяліся за ім па горадзе.

Цяпер жа сцвярджаецца, што драпежнік з Белагорска сышоў і мінулая ноч прайшла спакойна. Праўда, няма гарантый, што мядзведзь не вернецца. Спецыялісты мяркуюць, што ён можа быць не дзікім, а ўтрымліваўся ў клетцы (мядзведзь не баіцца сабак і спакойна сябе паводзіць у горадзе).

Гіганцкі медведзь больш за суткі палохаў жыхароў расійскага горада (фота)
Фота: ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі