Гран-пры кінафестывалю “Магніфікат-2014” атрымаў фільм “Дачка Прыпяці”
Стужка знята на “Беларускім відэацэнтры”. Аўтары сцэнарыя — Ігар Бышнёў, Юрый Ігруша, рэжысёр — Ігар Бышнёў.
Стужка знята на “Беларускім відэацэнтры”. Аўтары сцэнарыя — Ігар Бышнёў, Юрый Ігруша, рэжысёр — Ігар Бышнёў.
Фільм распавядае пра палескую пажылую жанчыну, якая зведала ў сваім жыцці шмат выпрабаванняў, але не страціла веру. Жыццё для яе – самае галоўнае.
Узнагароджанне пераможцаў адбылося 28 жніўня ў Глыбокім. Галоўную ўзнагароду фестывалю ўручыў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Кадр з фільма