Хакеры скралі 100 мільёнаў пароляў ад акаўнтаў "Вконтакте". Што рабіць?
Хакеры скралі 100 мільёнаў пароляў ад акаўнтаў "Вконтакте" і гатовыя прадаць іх любому ахвочаму. Што рабіць, каб абараніць сваю старонку?
Хутчэй за ўсё, калі ў вас быў надзейны пароль (а не кшталту "123456"), зламыснікі яго не скралі. Тым не менш лепей адразу змяніць яго. Пароль трэба падбіраць складаны. Лепш, каб у ім былі лічбы і літары, а таксама знакі і агулам не менш за 10 сімвалаў.
Як змяніць пароль і падключыць пацвярджэнне ўваходу
1. Заходзім ў закладку “Агульнае”, уводзім там стары пароль і два разы новы — мяняем пароль.
2. Ідзем у закладку “Бяспека”. Калі ў вас не стаіць птушка ў "Заўсёды выкарыстоўваць HTTPS", то пастаўце яе і захавайце.
3. Пасля націскаем падключыць “Пацвярджэнне ўваходу”. Чытаем інструкцыю. Націскаем "Пачаць наладку". Потым уводзім свой новы пароль.
4. Ціснем “Атрымаць код”. На нумар мабільнага, які прывязаны да вашага акаўнта, прыходзіць sms-паведамленне з кодам. Калі нумар тэлефона ўжо не актуальны, то змяняем яго на новы, якім карыстаемся цяпер.
5. Уводзім атрыманы код і націскаем “Адправіць код”.
6. Гатова. Калі вы робіце гэта са сваім уласным камп’ютарам, да якога больш ніхто не мае доступу, то можна націснуць “Запомніць цяперашні браўзер”.
7. Каб мець магчымасць атрымліваць коды, калі вы не ў зоне дзеяння сеткі — настройваем “Дадатак для генерацыі кодаў”.
8. Ставім на тэлефон з google play дадатак google authenticator; тут падрабязна распісана, як гэта рабіць.
9. Націскаем у google authenticator "Наладзіць акаўнт".
10. Скануем QR-код — гатова! Вось так проста. Калі ў вас няма сканера QR-кода, то проста усталюйце яго. Не замарочвайцеся з уводам сакрэтнага ключа. Калі ж вам вельмі не хочацца ставіць QR-сканер, то проста ўводзьце сакрэтны ключ у тэлефоннай прыладзе і назву вашага акаўнта.
11. Напрыканцы не забудзьцеся раздрукаваць і схаваць у надзейным месцы рэзервовыя коды. Яны могуць спатрэбіцца, каб аднавіць доступ да акаўнта, калі вы згубіце тэлефон.
12. У мабільнай версіі vk.com давядзецца залагініцца наноў і ўвесці код пацвярджэння. Мабільны дадатак яго запомніць разам з паролем, і другі раз уводзіць код не давядзецца.
Што гэта дае? Нават калі ваш пароль скрадзе нейкі хакер, ён не зможа ўвайсці на вашу старонку без кода, які ёсць толькі ў вашым тэлефоне.