Instagram можа дазволіць публікаваць відэа працягласцю да гадзіны
Instagram можа дазволіць карыстальнікам публікаваць гадзінныя відэа, піша The Wall Street Journal. Новаўвядзенне будзе датычыць відэа ў вертыкальным фармаце, якія звычайна публікуюцца ў гісторыях. На сённяшні дзень у Instagram можна змяшчаць відэа працягласцю не больш за хвіліну. У гісторыях карыстальнікаў відэаролікі не могуць быць большыя за 15 секунд і яны знікаюць праз 24 гадзіны. Аднак гэтыя планы толькі папярэднія, яны яшчэ могуць быць зменены.
Instagram ад пачатку быў сэрвісам для публікацыі фотаздымкаў. Аднак у 2013-м, пасля таго, як яго набыў Facebook, была даданая магчымасць публікацыі відэа. Два гады таму з'явіліся гісторыі, якія сталі самым папулярным фарматам сэрвісу. Іх дзённая аўдыторыя складае 300 млн карыстальнікаў, інфармуе meduza.io.