Інтэрактыўны альбом Б'ёрк патрапіў у знакаміты н'ю-ёрскі музей

Дадатак да альбома Б’ёрк “Biophilia” стаў экспанатам н’ю-ёркскага музею “Museum of Modern Art”. І такім чынам упершыню ў гісторыі мабільная праграма суседнічае з культавымі карцінамі сучасных мастакоў.

У 2015 годзе ў музеі адкрыецца вялікая выстава, прысвечаная ісландскай спявачцы. Прыхільнікі змогуць прасачыць рэтраспектыву творчасці Б’ёрк з яе першай сольнай працы “Debut” 1993-га да апошняй — “Biophilia” 2011-га. У якасці экспанатаў будуць выстаўленыя творы, створаныя артысткай у супрацоўніцтве з рэжысёрамі, дызайнерамі і мастакамі. 

Куратар праекта кажа, што “Б’ёрк была і ёсць неардынарнай і інавацыйнай артысткай, уплыў якой адчуваецца ў музыцы, кліпах, модзе і мастацтве ўвогуле”, і што выстава пакажа ўзаемадзеянне спявачкі з іншымі людзьмі. Выстава адчыніцца 7 сакавіка 2015 года.

Паводле apelzin.ru

Фота: www.giantbomb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі