Капітан украінскага карабля расійскаму віцэ-адміралу: "Рускія не здаюцца!"
Паказальны выпадак адбыўся ўвечары 3 сакавіка на ўкраінскім карвеце "Цернопаль".
Ён быў заблакаваны расіянамі ў Севастопалі. Ультыматум экіпажу карабля з патрабаваннем неадкладна здавацца расійскім войскам ставіў асабіста камандуючы Чарнаморскага флота Расіі віцэ-адмірал Аляксандр Вітко. На гэта камандзір карвета Ваенна-марскіх сілаў Украіны "Цернопаль" капітан 3-га ранга Максім Емельяненка адказаў: "Рускія не здаюцца!". Украінскі камандзір заявіў, што ён з'яўляецца рускім паводле нацыянальнасці (як і частка экіпажу). Аднак паколькі ён прымаў прысягу на вернасць украінскаму народу, то здраджваць ёй, як і яго падначаленыя, не збіраецца.
Сайт hvylya.org прыводзіць словы расійскага віцэ-адмірала, якія ён сказаў падначаленым: "Вучыцеся, як трэба служыць за гонар і сумленне!".
СМІ: "Гетман Сагайдачны" ўвайшоў у Чорнае мора разам з караблямі NATO