Клімаў: Не верыцца, што палітвязняў прымушаюць прасіць памілавання

110804 Klimau - site.mp3

Еўрарадыё: Апошнім часам з’яўляецца інфармацыя, што палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні. На ваш погляд, наколькі гэта ў сённяшніх умовах верагодна, што адміністрацыі  трэба, каб палітвязні пісалі гэтыя прашэнні аб памілаванні?

Клімаў: "У гэта верыцца з цяжкасцю, каб нехта прасіў зняволеных пісаць прашэнні аб памілаванні, паколькі, па-першае, гэта прэрагатыва толькі прэзідэнта, па-другое, гэта не кампетэнцыя папраўчых устаноў. Я ведаю, што ў іх фармальна існуе забарона на тое, каб зняволены мог самастойна даслаць з турмы або папраўчых устаноў прашэнне аб памілаванні. Забарона гэтая вельмі моцная. І не адно прашэнне праз пошту зон, на маёй памяці, не дайшло. У самім палажэнні ёсць такі пункт як рэкамендацыя папраўчай установы, што ўвогуле магчымы разгляд прашэння аб памілаванні. Я сумняваюся, што кіраўнік папраўчай установы ўзяў на сябе адвагу выступіць пасярэднікам паміж палітвязням і прэзідэнтам і стаў бы хадайнічаць. Думаю, што нехта няправільна інтэрпрэтаваў існуючы стан рэчаў. Іншая справа, што з боку пэўных службовых асобаў ва ўлады ўжо даўно саспела думка, што далей рухацца ў накірунку перамоваў, прынамсі фармальных, з еўрапейскімі структурамі без вызвалення палітвязняў немагчыма. І у гэтай сувязі разглядаецца адзін з варыянтаў – гэта датэрміновае вызваленне палітзняволеных. Ну што ж, мы гэта ўжо праходзілі. У свой час Аляксандр Лукашэнка сваім указам аб памілаванні вызваліў мяне, нагадаю, што я не пісаў прашэнне, гэта адбылося па яго ініцыятыве, ён мае па Канстытуцыі такое права, і я не стаў яго такое права аспрэчваць”.

Еўрарадыё: Можа кіраўнікі папраўчых установаў атрымалі такі загад?

Клімаў: "Як толькі будзе прынятае рашэнне непасрэдна прэзідэнта цяперашняга, то ўсе палітзняволеныя будуць на волі, як гэта было ў 2008 годзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі