Коммерсант: Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 28 траўня

Коммерсант: Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 28 траўня

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у пятніцу, 28 траўня. Перамовы пройдуць у Сочы, паведамляе расійскае выданне "Коммерсант", якое спасылаецца на свае крыніцы. Менавіта згаданая газета першая анансавала сустрэчу ў канцы траўня Лукашэнкі і Пуціна. У прэс-службе расійскага прэзідэнта пасля пацвердзілі гэтыя планы. Гаворка на перамовах пойдзе ў тым ліку і пра "далейшае развіццё інтэграцыі".

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбудзецца на фоне міжнароднага скандалу, які выбухнуў пасля пасадкі ў Беларусі самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня і затрымання Рамана Пратасевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі