"КоммерсантЪ": Лукашэнка і Пуцін ізноў сустрэнуцца пад канец траўня

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / прэс-служба прэзідэнта РФ
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / прэс-служба прэзідэнта РФ

Аляксандр Лукашэнка можа зноў сустрэцца з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пад канец траўня, піша “КоммерсантЪ” са спасылкай на ўласныя крыніцы.

З чатырох крыніц двое назвалі найболей імавернай датай сустрэчы менавіта “канец траўня”.

У Дзень Перамогі пра магчымую хуткую сустрэчу паведамляла прэс-служба Лукашэнкі. Аднак ні дата, ні месца пакуль не разгалошваліся.

Суразмоўцы расійскага выдання звязваюць такую колькасць сустрэч на год з тым, што Расія і Беларусь маюць намер да восені скончыць працу над усімі “дарожнымі картамі” па інтэграцыі. Увосень павінна прайсці паседжанне Найвысокай рады Саюзнай дзяржавы.

Між іншым, піша “КоммерсантЪ”, цяпер “дарожныя карты” клічуцца інакш - “саюзнымі праграмамі”.

Так што калі раней бакі працавалі над 31-ай дарожнай картай, то зараз — над 28-ью саюзнымі праграмамі. Менш іх стала, таму што некалькі дарожных карт у нейкі момант з'ядналіся ў адну саюзную праграму.

Першая сёлета сустрэча Лукашэнкі і Пуціна прайшла 22 лютага ў Сочы, а другая — 22 красавіка ў Маскве. Абодва разы перамовы праходзілі сам-насам. Паводле дадзеных "КамерсантЪ", трэцяя сустрэча плануецца ў такім жа фармаце.

Пра змест перамоў і вынікі папярэдніх візітаў Лукашэнку паведамлялася няшмат, аднак рэгулярна падкраслялася важнасць  тэмаў, што абмяркоўваліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі