“Ліквідацыі-2” пакуль не будзе, Уладзіміра Машкова не пусцілі ва Украіну
“Ліквідацыі-2” пакуль не будзе, расійскага акцёра Уладзіміра Машкова не пусцілі ва Украіну, піша сайт meduza.io. Папулярны серыял “Ліквідацыя” выйшаў на экраны ў 2007 годзе. Ён быў прысвечаны барацьбе ў пасляваеннай Адэсе з бандытызмам і з нямецкімі агентамі. Машкоў выканаў галоўную ролю, начальніка аддзела па барацьбе з бандытызмам Адэскага крымінальнага вышуку Давіда Гоцмана.
Рэжысёр Сяргей Урсуляк, які зняў дзесяць гадоў таму “Ліквідацыю”, адмовіўся здымаць працяг. За яго ўзяўся рэжысёр Сяргей Чліянц. Ён прызнаецца, што спачатку ўсё ішло добра, была “сур’ёзная падтрымка” мясцовых уладаў і сілавікоў. Аднак раптам стала вядома, што акцёру Уладзіміру Машкову забаранілі ўезд ва Украіну. “Якая ж “Ліквідацыя” без Давіда Гоцмана? Дык вось: здымкі сарваныя”, — з сумам кажа рэжысёр.
Мяркуецца, што Машкоў трапіў ва ўкраінскі “чорны спіс” пасля наведвання Крыма, дзе ён здымаўся ў фільме “Экіпаж”. Ён парушыў дзеючае ўкраінскае заканадаўства.