Лукашэнка і Парашэнка могуць сустрэцца на футболе ў Львове
5 верасня ў Львове пройдзе адборачны матч Еўра-2016 футбольных зборных Беларусі і Украіны. На ім можа адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Львоўскай абласной адміністрацыі. Нібыта, магчымасць візіту яшчэ ўзгадняецца.
Нагадаем, у жніўні з ініцыятывай запрашэння кіраўніка Беларусі на матч у Львоў выступіў кіраўнік горада Андрэй Садовы. Ён прапанаваў гэта зрабіць украінскаму прэзідэнту.
Як інфармуе "Прессбол", перад матчам беларускія і ўкраінскія заўзятары збіраюцца правесці сумесны марш да стадыёна. Ён пачнецца а 16-й гадзіне ад Манумента Славы на скрыжаванні вуліц Стрыйскай і Герояў Майдана.
Фота: УНІАН, БЕЛТА