Лукашэнка і Пуцін у Казахстане могуць абмеркаваць вайсковую базу ў Беларусі

Лукашэнка і Пуцін у Казахстане могуць абмеркаваць вайсковую базу ў Беларусі

15-16 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведае з працоўным візітам Казахстан. Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, ён прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

На саміце СНД плануецца абмеркаваць 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняць заявы ў сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Таксама шэраг пытанняў прысвечаны далейшаму ўмацаванню ваеннага і памежнага супрацоўніцтва.

Не выключана, што кіраўнікі Беларусі і Расіі абмяркуюць стварэнне расійскай вайсковай базы на тэрыторыі нашай краіны. Перад выбарамі Лукашэнка публічна заяўляў, што гэтае пытанне яшчэ не вырашанае і ён такога рашэння не прымаў. Тым часам прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў 12 кастрычніка абверг словы Лукашэнкі і паведаміў, што адпаведныя перамовы адбыліся на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Крэмль распавёў, як Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы пра авіябазу

На Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце плануецца абмеркаваць асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця ЕАЭС, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву. Таксама будзе абмярковаўцца пачатак перамоваў з Ізраілем пра заключэнне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю.

Фота: joinfo.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі