Лукашэнка падпісаў змены ў Працоўны кодэкс

Лукашэнка падпісаў змены ў Працоўны кодэкс

23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў Працоўны кодэкс, паведамляе яго прэс-служба. У ім прадугледжваецца шмат важных навацый.

Памер выхадной дапамогі павялічваецца да аднаго сярэднямесячнага заробку, калі работніка звольнілі з прычыны няпоўнага працоўнага часу (менш за палову нормы). Пра змену істотных умоваў працы работніка павінны папярэдзіць за месяц. Таксама цяпер Працоўны кодэкс дае магчымасць працаваць па сумяшчальніцтве поўны працоўны дзень або змену ў перыяд працоўнага адпачынку.

Новая глава ў кодэксе рэгулюе адносінам работніка і наймальніка пры дыстанцыйнай працы. 

Таксама Працоўны кодэкс замацоўвае за бацькам (па яго жаданні) адпачынак пры нараджэнні дзіцяці — да 14 каляндарных дзён.

Пяцігадовыя кантракты (па дамове бакоў), калі работнік не парушае дысцыпліну, будуць працягвацца да заканчэння максімальнага тэрміну іх дзеяння. А новы кантракт з такім работнікам будзе заключацца на тэрмін не менш як тры гады. На меншыя тэрміны новыя кантракты будуць працягвацца і заключацца толькі з пісьмовай згоды работніка.

За наўмыснае прычыненне маёмаснай шкоды новы Працоўны кодэкс уводзіць аднолькавую адказнасць і для тых, хто падпісаў кантракт, і для тых, хто працуе па працоўнай дамове.

Закон набудзе моц праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 23.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі