Лукашэнка падзякаваў Пуціну за фінансавую дапамогу
На сустрэчы ў Сочы Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным "дарожныя мапы" па інтэграцыі Беларусі і Расіі. Паводле звестак "Пула Першага", з 30 "дарожных мапаў" недапрацаванымі застаюцца яшчэ 6-7. Астатнія гатовыя да падпісання.
Нагадаем, што да падпісання рыхтавалася 31 "дарожная мапа". У апошняй гаворка вялася пра фактычнае скасаванне беларускай незалежнасці. У ёй прадугледжвалася адзіная валюта, падліковая палата і суд Саюзнай дзяржавы, мытня, агульныя падатковы і антыманапольны органы і г.д. Супраць планаў па інтэграцыі дзвях дзяржаваў у Беларусі напрыканцы 2019 года адбыліся мітынгі апазіцыі. У выніку "дарожныя мапы" так і засталіся непадпісанымі.
Таксама на сённяшняй сустрэчы ў Сочы Лукашэнка падзякаваў Пуціну за фінансавую дапамогу. Грошы на вецер не выкінутыя, перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся каля гадзіны.
Лукашенко снова в Сочи. И снова записывает за Путиным pic.twitter.com/jGtbp9125L
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) February 22, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.