Лукашэнка заклікае не фарсіраваць тэрміны пабудовы АЭС (відэа)
Ён называе Астравецкую АЭС прыкладам атамных электрастанцый будучыні.
На прыкладзе Астравецкай АЭС Беларусь і Расія хочуць паказаць, якімі будуць атамныя станцыі ў будучыні. З такой заявай 27 ліпеня выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён выслухаў даклад па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі, а таксама аб прадастаўленні ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС жылля дзяржаўнага жылога фонду.
Лукашэнка назваў Беларускую АЭС добрым узорам атамнай электрастанцыі:
"Лепшая ў свеце станцыя будуецца, і Расія хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні... Фарсіраваць тэрміны будаўніцтва ні ў якім разе нельга, трэба ўсё рабіць якасна і годна".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў 2018 годзе будзе здадзены ў эксплуатацыю першы энергаблок Беларускай АЭС, а ў 2020-м — другі. Ён выказаў спадзяванне, што яму не будуць прапаноўваць перанесці тэрміны.
Фота, відэа: БЕЛТА