Мінадукацыі і БДУ плануюць "павялічваць аб'ём платных паслуг"

Мінадукацыі і БДУ плануюць "павялічваць аб'ём платных паслуг"

З 1 студзеня студэнтам БДУ давядзецца плаціць за пераздачу экзамена ці заліка. Супраць такой меры падпісаліся 2,5 тысячы студэнтаў. Петыцыя на рэктара не падзейнічала.

Мінадукацыі і БДУ плануюць "павялічваць аб'ём платных паслуг"

 

"Спрабуем запісацца на прыём да прарэктара", — кажа студэнтка Віялета. У Віятлеты за два курсы была толькі адна пераздача, сярэдні бал залікоўкі — 7. 

Мінадукацыі і БДУ плануюць "павялічваць аб'ём платных паслуг"

 

"Але да рэктара складана патрапіць. Накіроўваюць ад сакратара да сакратара", — апісвае Ілля, студэнт другога курса. Пераздач ніколі не меў, агульны бал залікоўкі за апошнюю сесію — 7,7.

 

Колькі будзе каштаваць пераздача ў БДУ, пакуль не вядома. Пераздаць іспыт прафесару ва Універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі сёння каштуе 22 800, кандыдату навук — 20 тысяч, выкладчыку без навуковай ступені — 19 тысяч.

Навошта зарабляць на студэнтах?

У лісце Мінадукацыі да ВНУ ад дзявятага верасня ўніверсітэтам рэкамендуюць "пашыраць пазабюджетную дзейнасць" і "павялічыць аб'ём платных паслуг".

А у дакладзе аб выніках працы БДУ ў 2011-2015 і перспектывах на 2016-2020 гады рэктар Сяргей Абламейка сярод іншага прапануе "пашыраць спектр платных адукацыйных паслуг, уключаючы іх экспарт". Тэзісы з даклада рэктара публікуе выданне БДУ "Універсітэт".


Прыбыткі комплексу БДУ летась склалі 1,33 трыльёна рублёў. З іх 63% — ад адукацыйнай дзейнасці, 22,5% — ад вытворчай, 14,5% — навуковая. У 2013 годзе агульны прыбытак БДУ — 1,26 трыльёнаў, 60% — адукацыйныя паслугі.


Для параўнання, у Польшчы плацяць за цэлы курс лекцый, у Расіі плату за пераздачы забаранілі.
Паводле чыноўнікаў, платныя пераздачы і адпрацоўкі — сусветная практыка. Пра гэта кажа міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у адказ на пытанне Еўрарадыё падчас “прамой лініі”.

Паглядзім, за што плацяць студэнты ў суседніх краінах.


У Польшчы студэнт мае права бясплатна здаць экзамен два разы. У трэці раз ён праходзіць нанова курс лекцый і прыктычных. А пасля пераздае ўжо за грошы. Але плаціць фактычна за новы семестр па прадмеце. У сярэднім гэта каштуе 1,7 мільёна рублёў за адно паўтарэнне курса. Пропускі аплачваць не трэба.


Студэнты ЕГУ ў Вільні пераздаюць іспыт адзін раз бясплатна. Другі раз студэнт піша заяву на платную пераздачу, распавядае прэзідэнт студэнцкага прадстаўніцтва Дзяніс:


"Адміністрацыя вырашае, ці даць права пераздаць, ці адлічыць. Калі гэта просты экзамен, адна пераздача будзе каштаваць каля 15 еўра. Калі гэта цэлы курс, то мінімальна гэта будзе 45 еўра", — апісвае Дзяніс.

Пропускі ў ЕГУ таксама не аплачваюць. Няма платных адпрацовак і пераздач ва Украіне.

Расійскае міністэрства адукацыі забараніла платныя пераздачы адмысловым загадам.

Фота1: ualife.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі