Мінздароўя змяніла падыход да лячэння COVID-19

Гідроксіхларахін / euronews.com
Гідроксіхларахін / euronews.com

Мінздароўя скарэктавала тактыку лячэння пацыентаў з COVID-19. Змены датычацца прэпарату "гідроксіхларахін", выпрабаванні якога прыпыніла СААЗ, і японскага супрацьвіруснага сродку "фавіпіравір".

У камэнтары Мінздароўя да новага загада гаворыцца, што "вызначаны новыя падыходы да выкарыстання гідроксіхларахіну пры лячэнні COVID-19". Па больш падрабязныя тлумачэнні Еўрарадыё звярнулася ў прэс-службу ведамства.

— Адменены набор пацыентаў для лячэння хларахінам і гідроксіхларахінам у амбулаторнай практыцы [на хатнім лячэнні. — Еўрарадыё]. Тэрапія ажыццяўляецца толькі ў стацыянарных умовах пад строгім медыцынскім кантролем, — каментуе Юлія Барадун, прэс-сакратар Мінздароўя. — Пасля падыходы да выкарыстання хларахіну і гідроксіхларахіну будуць скарэктаваны з улікам канчатковай пазіцыі СААЗ і найбольш аўтарытэтных профільных медыцынскіх асацыяцый па гэтым пытанні.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што гідроксіхларахін можа быць патэнцыйна небяспечны і выклікае ўскладненні з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы. Нядаўняе даследаванне амерыканскіх спецыялістаў паказала, што прэпарат неэфектыўны супраць каранавіруснай інфекцыі і можа павысіць імавернасць смерці.

Минздрав изменил подход к лечению COVID-19
СААЗ / vgr.by

Загад Мінздароўя "Аб асобных пытаннях аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19" дапоўнены інфармацыяй пра японскі супрацьвірусны прэпарат "фавіпіравір". Яго рэкамендуюць прызначаць (пасля ўрачэбнага кансіліуму і пры згодзе пацыента) тым, хто хварэе на COVID-19 з сярэдняцяжкім ходам.

Працягласць прыёму складзе 5-7 дзён. У першы дзень пацыент будзе атрымліваць 1600 мг фавіпіравіру ў суткі, з другога дня — па 600 мг 2 разы на суткі. Сярод супрацьпаказанняў — цяжарнасць, перыяд лактацыі, дзіцячы ўзрост і падвышаная адчувальнасць да кампанентаў лекавага сродку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі