МНС Беларусі зацвердзіла патрабаванні да правядзення стрэс-тэстаў АЭС
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі зацвердзіла нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі "Патрабаванні да правядзення стрэс-тэстаў (мэтавай пераацэнкі бяспекі) атамнай электрастанцыі". Адпаведная пастанова (№ 12 ад 12 красавіка 2017 года) апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна пачынае дзейнічаць з 1 траўня.
У дакуменце адзначаецца, што "вобласць дзеяння патрабаванняў да правядзення стрэс-тэстаў… АЭС вызначаецца знешнімі зыходнымі падзеямі…, з улікам падзеяў, якія адбыліся на АЭС "Фукусіма-1", уключна з іх камбінацыяй з улікам тэхнічных патрабаванняў да правядзення "стрэс-тэстаў" для еўрапейскіх АЭС… і патрабаванняў да нацыянальных справаздачаў па выніках стрэс-тэстаў".
Падчас правядзення мэтавай пераацэнкі бяспекі атамнай станцыі на любым этапе жыццёвага цыкла разглядаюцца "знешнія зыходныя падзеі" (землятрус, затапленне, экстрэмальныя ўмовы надвор'я), "наступствы страты функцый бяспекі ад пазначаных знешніх зыходных падзеяў на пляцоўцы, дзе размешчана АЭС" (знікненне электразабеспячэння, страта выніковага паглынальніка цяпла, камбінацыя з адначасовым удзелам абодвух згаданых фактараў), "пытанні кіравання цяжкай аварыяй" (разнастайныя сродкі абароны ад страты пэўных функцый АЭС). Больш падрабязна гл. тут.