На аднаўленне прытулку для сабак у Англіі сабралі мільён долараў
Усяго за 24 гадзіны.
На пажары ў прытулку на поўначы Англіі, які здарыўся ў чацвер, загінулі 53 сабакі. Яшчэ 150 жывёл удалося ўратаваць. Прытулак быў адчынены ў канцы XIX стагоддзя і з тых часоў стаў домам для болей за мільён сабак.
Пасля таго як паведамленні пра пажар з’явіліся ў інтэрнэце, сотні валанцёраў прыйшлі дапамагаць на месца здарэння, многія прынеслі коўдры і корм для сабак.
Усяго за суткі з моманту звароту супрацоўнікаў прытулку да грамадскасці ўдалося сабраць 1 мільён долараў на аднаўленне будынку, перадае ВВС.