На дзвярах Адміністрацыі прэзідэнта вісеў плакат "Лукашэнка, сыходзь!" (фота)

На дзвярах Адміністрацыі прэзідэнта вісеў плакат "Лукашэнка, сыходзь!" (фота)

На дзвярах Адміністрацыі прэзідэнта ў пятніцу вісеў плакат "Лукашэнка, сыходзь!". Яго павесіў грамадскі актывіст Максім Вінярскі. Аднак ужо праз некалькі секундаў ахова будынка плакат зняла, інфармуе партал tut.by.

Раніцай 24 жніўня да Адміністрацыі прэзідэнта прыйшлі актывісты незалежнага прафсаюза РЭП і грамадскія актывісты — паўсотні чалавек. Яны перадалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць справу, распачатую ў дачыненні прафсаюзных лідараў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Прысуд па справе Фядыніча і Комліка будзе агучаны ў Доме правасуддзя ў 12:00. Прафсаюзных лідараў вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, ім пагражае да 5 гадоў хатняй "хіміі".

На дзвярах Адміністрацыі прэзідэнта вісеў плакат "Лукашэнка, сыходзь!" (фота)
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі