На Крыце людзей напалохваў 2-метровы кракадзіл (відэа)

Спачатку іх аповед палічылі жартам. Аднак у інтэрнэце пачалі з'яўляцца здымкі і відэаролікі з кракадзілам, які "акупаваў" возера. Паліцыя сур'ёзна аднеслася да іх ды просіць людзей не набліжацца да вадаёма, а мэр Рэцімны паабяцаў злавіць драпежніка жывым.

Аднак нямала мясцовых жахыроў пачалі прыходзіць да возера, каб пабачыць кракадзіла. Улады заяўляюць, што гэтыя драпежнікі не могуць жыць на Крыце, дзе для іх няма адпаведных умоваў. Мяркуецца, што кракадзіл мог уцячы "з якога-небудзь цырку", альбо ад яго пазбавіўся гаспадар.

Тым часам у Facebook ужо з'явілася старонка ад імя таямнічага драпежніка, інфармуе РІА "Новости".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі