На мяжы з Беларуссю выявілі афрыканскую чуму свіней
У польскім Падляшшы за апошнія некалькі дзён выявілі два ачагі афрыканскай чумы свінняў, паведамляе тэлеканал "Белсат". У прыватнасці, гміна Мельнік, дзе інфекцыю выявілі зусім нядаўна, размяшчаецца за 15 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.
Ад лютага 2014 года гэта шостая ўспышка афрыканскай чумы свіней у Польшчы. Прычым усе яны былі зафіксаваныя на Падляшшы.
Па звестках Галоўнай інспекцыі ветэрынарыі Польшчы, у Мельніку чуму выявілі ў гаспадарцы, дзе было 97 свінняў. Цяпер там правялі ўсе працэдуры, неабходныя для ліквідацыі афрыканскай чумы свіней. Польскія ветэрынары мяркуюць, што пагрозы распаўсюды захворвання няма.