На ўзламанай старонцы школьніцы з Ашмянаў змясцілі парнаграфію
На ўзламанай старонцы школьніцы з Ашмянаў змясцілі “фотаматэрыялы парнаграфічнага характару”. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, бацькі непаўнагадовай дзяўчынкі звярнуліся ў міліцыю. Высветлілася, што сапраўды старонка была ўзламаная, а школьніца страціла да яе доступ.
Міліцыя шукае зламысніка ці зламыснікаў, якія спрабавалі зганьбаваць гонар і годнасць дзіцяці. Праваахоўнікі раяць карыстальнікам сацыяльных сетак у выпадку ўзлому старонкі адразу ж звязацца з службай тэхнічнай падтрымкі. Калі доступ адновіцца, трэба праверыць фота- і відэаматэрыялы, якія маглі быць змененыя.