На выбары прэзідэнта створаныя 6129 участкаў у Беларусі і за мяжой

У Беларусі і за мяжой створаныя 6129 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі.

Найбольшая колькасць участкаў сфармаваныя ў Гомельскай і Мінскай абласцях — 1070 і 1032 адпаведна. На трэцім месцы ідзе Брэсцкая вобласць — 938 участкаў, потым ідуць Віцебская вобласць (848), Магілёўская (782), Мінск (717), Гродзенская (692).

Як паведамляе БелаПАН, 21 участак створаны ў вайсковых часцях і 272 — у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, лякарнях. 49 участкаў для галасавання створаныя за мяжой.

Да 26 жніўня цяпер будуць стварацца ўчастковыя камісіі. Выбары прэзідэнта прызначаныя на 11 кастрычніка.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі