"Нашмат горш, калі кіраўніцтва прымушае выкладчыкаў не ставіць двойкі"
Акцыя пратэсту студэнтаў БДУ, нязгодных з адсутнасцю рэальнага самакіравання і ўвядзеннем платы за пераздачы залікаў і іспытаў, праходзіць у цэнтры Мінска паміж 13-ай і 14-ай гадзінамі 2 снежня. Падчас яе Еўрарадыё дазванілася да Аляксандра Казуліна, які быў рэктарам галоўнага універсітэта краіны з 1996 па 2003 год.
У Мінску прайшла акцыя пратэсту студэнтаў БДУ
2 снежня ў цэнтры Мінска прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці". Яна анансавалася ў сацсетках, але не была дазволеная мясцовымі ўладамі. Студэнты выступаюць супраць увядзення аплаты за пераздачы экзаменаў. Аднак было іх мала — некалькі дзясяткаў чалавек.
Еўрарадыё: Аляксандр Уладзіслававіч, вы ў курсе апошніх падзей у БДУ?
Казулін: Ведаеце, калі адукацыя становіцца цалкам платнай, то тады шмат што незразумела. У мае часы, калі я быў рэктарам, прыкладна 72% студэнтаў навучаліся за бюджэтныя сродкі. І 28%, адпаведн, на платнай аснове. Цяпер, відаць, усё ўжо наадварот. Калі сацыяльныя гарантыі звужаюцца, то гэта не выклікае аптымізму. І не толкьі ў студэнтаў.
Еўрарадыё: Як вы асабіста ставіцеся да ўвядзення платных пераздач у БДУ?
Казулін: Нашмат горш, калі кіраўніцтва універсітэта прымушае выкладчыкаў не ставіць двойкі. Гэта нашмат горш.
Еўрарадыё: Пра акцыю пратэсту студэнтаў вы нешта ведаеце? Можаце выказацца?
Казулін: Гэтага я каментаваць не буду.
Фота nn.by