Назіральнік: У ЦВК паступілі 92 заявы аб парушэннях

Па стане на 19 жніўня Цэнтрвыбаркам атрымаў ад грамадзян Беларусі 92 звароты. Афіцыйна зарэгістраваны пры ЦВК назіральнік Дзяніс Садоўскі гаворыць, што ў цэнтральным органе іх не разглядаюць, а накіроўваюць у ніжэйшыя камісіі:

“31 заява датычыць дзейнасці ініцыятыўных груп кандыдатаў. Аб чым яны — сказаць цяжка. ЦВК не тлумачыць, чаго датычаць гэтыя заявы і скаргі. Ніводны зварот у ЦВК не быў разгледжаны. Цэнтрвыбаркам накіроўвае іх у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі”, — расказвае Дзяніс Садоўскі.

Садоўскі таксама дадае, што ЦВК пакуль не выносіла папярэджанняў па фактах, апісаных у скаргах.

Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка. На пачатак верасня запланаваная рэгістрацыя кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі