Новы хіт YouTube: кіт падняў на спіне лодку з людзьмі (відэа)
Здарэнне адбылося каля аргенцінскага горада Пуэрта-Мадрын.
Аўтары відэазапісу ў той дзень назіралі за паводзінамі кітоў. Раптоўна адзін з кітоў заплыў пад лодку і падняў яе на сваёй спіне! На шчасце, гэта працягвалася толькі некалькі секунд, ён апусціў лодку на ваду і знік.
За некалькі дзён відэа сабрала больш за 3 мільёны праглядаў.