Пад Кобрынам знайшлі гіенападобных сабак, скрадзеных з Мінскага заапарка

Пад Кобрынам знайшлі гіенападобных сабак, скрадзеных з Мінскага заапарка

У хляве на прыватным падворку ў Кобрынскім раёне міліцыянты выявілі гіенападобных сабак, занесеных у Чырвоную кнігу. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка Кобрынскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Віктара Турчыновіча.

Рэдкія жывёлы знаходзіліся ў вёсцы Стрыгава. Па звестках праваахоўнікаў, чатырох асобін гэтых рэдкіх жывёлаў перадалі ў Мінскі заапарк работнікі ТАА "АфраЗоа". Але работнікі заапарка насуперак дамове прыўлашчвалі новы прыплод. Паведамляецца, што адна такая жывёла каштуе не менш за 12 тысяч долараў.

Міліцыя перадала выяўленых жывёлаў прадстаўніку "АфраЗоа" і перавезлі ў Мінскі заапарк. Дзеянням яго службовых асобаў праваахоўнікі дадуць прававую ацэнку. Па гэтым здарэнні праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі