Пераходзіць праз чыгунку ў навушніках забаранілі афіцыйна
У Беларусі афіцыйна забаранілі пераходзіць чыгунку ў навушніках. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства транспарту і камунікацый.
Акрамя таго, пераходзячы рэйкі, нельга карыстацца смартфонамі, планшэтамі, відэаплэерамі, аўдыяплэерамі і г.д., а таксама ролікавымі канькамі.
Пераходзіць рэйкі ў капюшоне можна, але гэта прызнана небяспечным.
Адпаведныя знакі з'явяцца на пешаходных пераходах праз чыгунку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.