Першыя гады незалежнасці Беларусі — як яны выглядалі?

Першыя гады незалежнасці Беларусі — як яны выглядалі?

За 30 гадоў падзеі часоў Перабудовы і першых гадоў незалежнасці нашай краіны абраслі легендамі і міфамі. Мы сталі забываць, як выглядалі краіна і людзі той “далёкай” эпохі. Але шанец пабачыць гэта ёсць. Рэчаіснасць тых дзён захавалася на фотаздымках легендарнага беларускага фатографа Сяргея Брушко. І цяпер яго фотапрацы выйдуць у выглядзе фотаальбома “Змена”.

Ці ёсць цікавасць у сённяшняга пакалення беларусаў да падзей канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя? Ці актуальна выдаваць фотаальбом, калі сёння большасць фотаздымкаў пры жаданні можна знайсці ў інтэрнэце? Ці можна праз фота адчуць дух Перабудовы і зразумець настроі беларускага грамадства часоў першых гадоў незалежнасці краіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае фатограф, складальнік фотаальбома “Змена” Дзмітрый Брушко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі