Песню Беларусі для "Еўрабачання" правераць на адпаведнасць правілам конкурсу

Удзельнікі "Еўрабачання-2021" ад Беларусі​ / @ATN_BTRC
Удзельнікі "Еўрабачання-2021" ад Беларусі​ / @ATN_BTRC

Песню, якая будзе гучаць на "Еўрабачанні-2021" ад Беларусі, правераць на адпаведнасць правілам конкурсу, паведамілі Еўрарадыё ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).

"Кожная прадстаўленая на конкурс песня ўважліва вывучаецца, каб яна адпавядала правілам конкурсу", — пракрэслілі арганізатары.

У ЕВС нагадалі, што "Еўрабачанне" павінна быць па-за палітыкай. Таму там маюць намер "рашуча супрацьстаяць усім спробам выкарыстоўваць гэту культурную падзею ў палітычных мэтах".

Напярэдадні стала вядома, што Беларусь на "Еўрабачанні-2021" прадствіць баранавіцкі гурт "Галасы ЗМеста". Калектыву ўжо каля 10 гадоў, аднак вядомы ён стаў пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў, дзякуючы творам, у якіх гучыць крытыка ў адрас пратэстоўцаў і іх лідэраў. З гэтым рэпертуарам "Галасы ЗМеста" выступалі на сцэне Купалаўскага тэатра пасля таго, як адтуль сышла трупа, а зараз плануюць пакараць "Еўрабачанне".

Раней Фонд культурнай салідарнасці прасіў Еўрапейскі вяшчальны саюз адхіліць Белтэлерадыёкампанію ад арганізацыі "Еўрабачання". Але прадстаўнікі ЕВС на гэта не пайшлі, аргументуючы тым, конкурс знаходзіцца "па-за палітыкай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі