Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб расійскай авіябазе ў Беларусі

Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб расійскай авіябазе ў Беларусі

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі і даручыў расійскім Мінабароны і МЗС правесці перамовы з Мінскам, паведамляе ria.ru

“Прыняць прапанову ўрада Расійскай Федэрацыі аб падпісанні Пагаднення паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расійскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, — сказана ў распараджэнні.

З прапановай стварыць расійскую авіябазу ў Беларусі да Уладзіміра Пуціна ў пачатку верасня звярнуўся расійскі ўрад. Ён заявіў, што дамова “замацуе расійскую ваенную прысутнасць у рэгіёне”. У чэрвені 2015 года міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што пытанне аб стварэнні такой базы знаходзіцца ў палітычнай плоскасці яго вырашэння” і адмовіўся казаць пра месца і час яе размяшчэння.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што ў Беларусі не будзе расійскай авіябазы.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі