Пуцін вырашыў не ехаць 14 кастрычніка ў Беларусь
Уладзімір Пуцін вырашыў не ехаць 14 кастрычніка ў Беларусь. Расійскі прэзідэнт паўдзельнічае ў пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў краін СНД у фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе ТАСС. Раней пра тое, што Пуцін не паедзе ў Беларусь, прагназавалі некаторыя аналітыкі. Такім чынам у Аляксандра Лукашэнкі не будзе магчымасці з ім паразмаўляць сам на сам.
Прэс-служба Крамля паведамляе, што на пасяджэнні ў Мінску "чакаецца прыняццё шэрагу рашэнняў, якія накіраваныя на далейшае паглыбленне еўразійскай інтэграцыі". Гаворка пойдзе і пра "сумеснае супрацьдзеянне распаўсюду каранавіруснай інфекцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.