Расійскі ўрад абмяркоўвае пагадненне пра новую авіябазу ў Беларусі

Расійскі ўрад абмяркоўвае пагадненне пра новую авіябазу ў Беларусі

Урад Расіі на па сённяшнім пасяджэнні абмяркуе прапанову прэзідэнту Уладзіміру Пуціну падпісаць пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб расійскай авіяцыйнай базе на беларускай тэрыторыі. Пра гэта інфармуе ria.ru са спасылкай на прэс-службу кабінета міністраў Расіі.

Як адзначаецца ў паведамленні, падпісанне пагаднення будзе спрыяць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы саюзнай дзяржавы ў паветраным прасторы і стварэнню Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расіі і Беларусі.

Дакумент павінен замацаваць на доўгі час расійскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і будзе спрыяць замацаванню яго бяспекі.

Інфармацыя пра новую расійскую авіябазу з’явілася яшчэ ўвесну. Заяву пра магчымасць стварэння такой базы зрабіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу пасля сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Затым у расійскай прэсе з’явіліся публікацыі пра тое, што базу створаць пад Баранавічамі.

Фота: snariad.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі