Расійскія дэсантнікі будуць трэніравацца ў Беларусі
Яны возьмуць удзел у супольных беларуска-расійскіх батальённых тактычных вучэннях сілаў спецыяльных аперацый.
Як паведамляе espreso.tv са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Расіі, расійскі бок прадставіць дэсантна-штурмавы аддзел з Пскоўшчыны. Вучэнні з баявымі стрэльбамі пройдуць 15-18 красавіка на палігоне на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Вядома, што расійскія вайскоўцы будуць адпрацоўваць парашутнае дэсантаванне.
Фота — ria.ru