Расійскія вайскоўцы дэсантаваліся пад Віцебскам
На палігоне Ласвіда прайшлі трохдзённыя манеўры сілаў спецыяльных аперацый.
Разам з беларускімі дэсантнікамі, у іх бралі ўдзел дэсантнікі з-пад Пскова. Расіяне выкарыстоўваліся "ў якасці парашутнага дэсанту".
Расійскіх дэсантнікаў было мала — адзін узвод. Таму іх удзел лічыцца "сімвалічным". У Мінабароны Беларусі кажуць, што манеўры пад Віцебскам ніяк не звязаныя з падзеямі ва Украіне, як і праверка боегатоўнасці войскаў сумеснай групоўкі Беларусі і Расіі, якая была распачатая ў нашай краіне ў сакавіку на загад Аляксандра Лукашэнкі.
Дарэчы, у гэтыя дні пад Барысавам працягваецца праверка падраздзяленняў выключна сухапутных войскаў — 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады і 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — ria.ru