Былы палітвязень Алесь Кіркевіч вярнуўся ў Гродна (фота)
"Тое, што я магу зрабіць на волі, яно вартае маёй “папсаванай” біяграфіі", — так ён пракаментаваў падпісанне прашэння аб памілаванні.
Гродзенец Алесь Кіркевіч быў арыштаваны ў студзені, праз тыдзень пасля вяселля. Ён быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за ўдзел у Плошчы. Учора Алесь быў вызвалены з Наваполацкай калоніі.
Еўрарадыё: Ты падпісаў ліст аб памілаванні?
Кіркевіч: “Я пісаў аб памілаванні, я гэтага не адмаўляю. Гэта было маё рашэнне. Тое, што я магу зрабіць на волі, яно вартае маёй “папсаванай” біяграфіі. Час усё расставіць на свае месцы — ці гэта было слушнае рашэнне ці было гэтае рашэнне памылковым”.