Рэйтынг украінскіх палітыкаў: Парашэнка, Клічко, Цімашэнка, Цігіпка
З'явіліся дадзеныя пра рэйтынг тых палітыкаў, якія маглі б пайсці на выбары прэзідэнта Украіны.
Сацыялагічнае даследаванне правёў з 25 лютага да 4 сакавіка Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў "СОЦИС".
На сённяшні дзень лідарам прэзідэнцкіх гонак з'яўляецца пазафракцыйны народны дэпутат Пятро Парашэнка (на здымку), якога падтрымліваюць 21,2% украінцаў. Другую пазіцыю займае лідар партыі "УДАР" Віталь Клічко — 14,6%, а трэцюю — лідар партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка — 9,7%. Народнага дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Сяргея Цігіпку падтрымалі б 7,1% выбарцаў.
За старшыню Камуністычнай партыі Украіны Пятра Сіманенку гатовыя прагаласаваць 5% рэспандэнтаў, за лідара "Свабоды" Алега Цягнібока — 2,5%, за кіраўніка руху "Правы сектар" Дзмітрыя Яраша — 1,6%.
Каля 8% рэспандэнтаў аддалі б свой голас іншаму кандыдату ў прэзідэнты, якога не было ў спісе прапанаваных. Разам з тым каля 30% выбарцаў заяўляюць, што не ведаюць, за каго галасавалі б на выбарах кіраўніка дзяржавы і ўвогуле ці прыйшлі б на выбары, інфармуе УНІАН.