Сацсетка "ВКонтакте" анансавала "рэформу прыватнасці"
Сацыяльная сетка "ВКонтакте" анансавала "рэформу прыватнасці". Як піша "Новая газета", на працягу месяца ў карыстальнікаў сацсеткі з'явіцца магчымасць зрабіць свой профіль адкрытым толькі для сяброў. Прычына новаўвядзення — павелічэнне колькасці крымінальных спраў за рэпосты. У кіраўніцтве кампаніі адзначаюць, што праваахоўнікі часта не адрозніваюць публікацыю ад рэпоста, "выяву з сумнеўным жартам" могуць прараўняць да прапаганды нацызму, распальвання нянавісці і г. д. Таму ўжо ў жніўні ў сацыяльнай сетцы нельга будзе пабачыць спіс людзей, якія рэпосцяць запісы. Яго будуць бачыць толькі аўтары публікацый.
"ВКонтакте" абяцае і іншыя змены ў сістэме прыватнасці.