Самка янота, якая думае, што яна сабака, стала зоркай Instagram (фота)
Самка янота па мянушцы Гарбуз стала новай зоркай Instagram. Яна жыве на Багамскіх астравах. Яшчэ ва ўзросце аднаго месяца жывёла звалілася з дрэва і зламала лапу. Яе падабрала мясцовая жыхарка. На той момант у жанчыны жылі дзве сабакі. З імі Гарбуз хутка пасябравала і сама пачала лічыць, што яна — сабака, імітуе іх паводзіны.
Жывёла мае ўласны профіль у Instagram, на які падпісаліся больш за 65 тысяч карыстальнікаў, інфармуе Delfi.
Фота: Instagram