Што вядома пра Эрытрэю — адзіную краіну Афрыкі, якая падтрымлівае Пуціна

Эрытрэя / Reuters
Эрытрэя / Reuters

Колькасць хаўруснікаў пуцінскай Расіі сёння можна напраўду палічыць па пальцах адной рукі: "кансервы раскрываюцца" на галасаваннях у ААН і ў публічнай рыторыцы. І адна рэч асцярожныя Кітай або Арменія, якія не спяшаюцца адкрыта падтрымліваць даўняга хаўрусніка, іншая — тыя, хто максімальна "ўпісваецца" за Крэмль. Спіс вядомы: Беларусь, Сірыя, КНДР і... Эрытрэя. Пра апошнюю ў гэтым спісе большасці нічога не вядома. Расказваем самае цікавае.
 

Прэзідэнт без выбараў

Эрытрэя — невялікая дзяржава ва Усходняй Афрыцы, недзе ў паўтара раза меншая па плошчы, чым Беларусь. І, гэтаксама як і Беларусь, яна не так даўно стала незалежнай.

Гісторыя Эрытрэі, як і ў іншых афрыканскіх краін, складаная: калісьці гэта была італьянская калонія, але ў 1941-м кіраўніцтва на дзесяць гадоў перайшло да Вялікабрытаніі. Потым яна ўвайшла ў склад Федэрацыі Эфіопіі і Эрытрэі, аднак неўзабаве краіну было вырашана зрабіць унітарнай, што выклікала незадаволенасць у мясцовых нацыяналістаў. Доўгая барацьба за незалежнасць скончылася ў 1993-м.

Что известно об Эритрее — единственной стране Африки, поддерживающей Путина

Тады ж прэзідэнтам стаў Ісаяс Афеверкі — лідар руху за незалежнасць. Праўда, слова "прэзідэнт" тут недарэчнае: парадкі ў Эрытрэі такія, што тут нават не імітуюць выбараў (хоць па Канстытуцыі яны павінны праходзіць раз на пяць гадоў).

Аналагічная сітуацыя і з мясцовым парламентам ("Нацыянальная асамблея"). Хоць яна існуе ўжо 30 гадоў, выбары ў яе так і не праводзіліся: палову сябраў адкрыта прызначаюць "зверху", палова — прадстаўнікі партыі "Народны фронт за дэмакратыю і справядлівасць". Адзінай, дзейнасць якой дазволеная ў краіне.

Як бачыце, Беларусь і Эрытрэя шмат у чым падобныя — толькі ў апошняй не марнуюць час на "касметычныя працэдуры" накшталт выбараў.

Что известно об Эритрее — единственной стране Африки, поддерживающей Путина
Вайскоўцы Эрытрэі ў часе канфлікту з Эфіопіяй / AFP

На фоне татальнай несвабоды, паўваеннага становішча і санкцый эканоміка Эрытрэі — адна з самых слабых у свеце, калі глядзець на паказчыкі ВУП і ВУП на душу насельніцтва. Праўда, апошнія гады яна паказвала нядрэнны рост — але што такое прыбаўка 7-8%, калі ўвесь твой валавы ўнутраны прадукт налічвае 6-7 мільярдаў долараў.

Расіі ў спісе асноўных гандлёвых партнёраў Эрытрэі няма, але, улічваючы інтарэсы Крамля да Афрыкі, зачын ёсць. Напрыклад, ужо абмяркоўваюцца магчымыя інвестыцыі Расіі ў лагістыку ў гэтай краіне.

Пару гадоў таму ўлады Эрытрэі выказвалі і зацікаўленасць у куплі расійскага ўзбраення: для іх РФ магла б быць ледзь не адзінай крыніцай. Але пакуль што хаўрусніцтва з Масквой хутчэй палітычнае.
 

Первыя ў Крыме

Эрытрэя была адной з першых краін, афіцыйная дэлегацыя якой яшчэ ў траўні 2014-га наведала анексаваны Крым. Вядома ж, і ў ААН анексію гэтая краіна не асуджала. Вось як гэта тлумачаць мясцовыя СМІ:

"Іронія тут у тым, што Украіне, здаецца, некамфортна выконваць міжнароднае права. На працягу многіх гадоў кіеўскія адміністрацыі, якія змянялі адна адну, выяўлялі непавагу да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Эрытрэі, падтрымліваючы ваяўнічы рэжым у Эфіопіі і закрываючы вочы на акупацыю ім суверэнных эрытрэйскі тэрыторый",звярталі ўвагу эрытрэйскія СМІ.

Калі больш канкрэтна, то Эрытрэя злуецца праз тое, што Украіна ў свой час прадала Эфіопіі 200 танкаў — менавіта гэта называюць "падтрымкай ваяўнічага рэжыму". Цікава, што кантракт быў заключаны яшчэ пры прарасійскім Віктару Януковічу.

Что известно об Эритрее — единственной стране Африки, поддерживающей Путина
Прэзідэнт Эрытрэі (справа) і расійскі амбасадар на прыёме

Дзякуючы выступам расійскіх дыпламатаў становіцца зразумела, што спрабуе Расія "прадаць" Эрытрэі: яна выстаўляе сябе ў ролі змагара з міжнародным тэрарызмам і, як заяўляў некалькі гадоў таму амбасадар Азім Ярахмедаў, "дапамагае ўрэгуляваць канфлікт ва Украіне".

Праз гэта ад эрытрэйскіх СМІ можна пачуць, што яны прайшлі праз тое самае, праз што прайшлі так званыя "ЛНР і ДНР". Хоць, зразумела, сітуацыі зусім розныя, але расійская прапаганда тут перамагае. Тут, а яшчэ ў Беларусі, Сірыі і КНДР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі