СМІ: У Баранавічы прыляталі найноўшыя расійскія бамбардзіроўшчыкі
У Баранавічы прыляталі найноўшыя расійскія бамбардзіроўшчыкі. Пра гэта інфармуе intex-press.by. Адзначаецца, што гэта адбылося яшчэ на мінулым тыдні. У раёне праходзілі сумесныя палёты беларускіх і расійскіх ваенных лётчыкаў.
Адзін з расійскіх вайскоўцаў патлумачыў intex-press.by, што яны абараняюць інтарэсы Беларусі "ў сувязі з вайсковымі вучэннямі, якія праводзяцца ў Польшчы войскамі NATO". Ён падкрэсліў, што расіяне прыляталі на аэрадром 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах на Су-34, якіх няма ў нашай краіне.
У Міністэрстве абароны Беларусі гэта не каментуюць. "У мяне няма такой інфармацыі", — заявіў БелаПАН палкоўнік Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны.
Фота: intex-press.by.