Стала вядома, калі Лукашэнка і Пуцін пагавораць пра расійскую авіябазу ў РБ
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць планы стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі 26 лістапада. Якраз тады адбудзецца першы замежны візіт Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Як інфармуе РБК са спасылкай на памочніка расійскага прэзідэнта Юрыя Ушакова, адной з тэмаў сустрэчы будзе авіябаза. Гаворка пойдзе і пра беларускую АЭС.
Нагадаем, Уладзімір Пуцін у верасні даручыў падпісаць пагадненне аб стварэнні авіябазы ў Беларусі. У Мінску прайшлі несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай авіябазы ў нашай краіне. Падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на самітах СНД і ЕАЭС у Астане тэма авіябазы не ўздымалася, яе адклалі на пазнейшы час.
Фота: president.gov.by