Стваральнікі фільму “Авель” хочуць узяць саўндтрэк у “Ляпісаў”

Як сказаў стваральнік фільму ў інтэрв’ю “Нашай Ніве”, гэта не рэканструкцыя падзеяў 2010 года, а мастацкі погляд на іх. Ждановіч таксама заявіў, што сустракаўся з Франакам Вячоркам (сцэнарыстам фільма “Жыве Беларусь”), каб абмеркаваць беларускую версію сваёй стужкі “Авель”.



Кінастужка «Авель» ствараецца па замове Міністэрства культуры, на яе было выдзелена больш як 20 млрд. беларускіх рублёў (2,17 млн. долараў). Рэжысёр-пастаноўшчык карціны — амерыканскі каскадзёр і пастаноўшчык трукаў Уільям дэ Віталь, які з'яўляецца выхадцам з Украіны.



Праца над эпізодамі, у якіх дзеянне адбываецца падчас масавай дэманстрацыі, вядзецца 30 студзеня — 2 лютага на праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці, пераважна ўвечары і ноччу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі