"Сёння кент — заўтра мент". Ціктокера затрымалі за відэа ў міліцэйскай форме

Затрыманы ціктокер

Затрыманы ціктокер / Калаж Еўрарадыё

Ціктокера затрымалі за відэа ў міліцэйскай форме. 21-гадовы слесар з Мінска надзеў кіцель і кепку, і апублікаваў у TikToк відэа з тэкстам "Сёння кент — заўтра мент".

Неўзабаве яго знайшлі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС па Мінску. Складана сказаць, што засмуціла іх больш: міліцэйская форма, подпіс або тое, што публікацыя "суправаджалася песняй, якая змяшчае нецэнзурныя выразы".

Затрыманага прымусілі на камеру папрасіць прабачэння за ролік з нібыта "негатыўным стаўленнем да супрацоўнікаў міліцыі". На яго склалі адміністрацыйны пратакол за нашэнне форменнага адзення супрацоўнікаў АУС асобай, якая не мае на гэта права. Хлопца могуць аштрафаваць на 20 базавых велічынь — 740 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі