Twitter заблакаваў акаўнт з пародыямі на Пуціна
Twitter заблакаваў акаўнт @putinRF_eng з пародыямі на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. З такой просьбай да кампаніі звярнуліся "расійскія афіцыйныя асобы". Twitter тлумачыць: рашэнне было прынятае "на аснове дакладнай заявы", што Пуціным прадстаўлялася іншая асоба.
Цікава, што акаўнт @putinRF_eng праіснаваў шэсць гадоў. Пародыі на Пуціна зрабілі яго папулярным, перад "замарозкай" налічвалася каля мільёна падпісчыкаў.
We suspended @putinRF_eng for impersonation based on a valid report we received from Russian officials. Our impersonation policy can be found here: https://t.co/PIBC4nGI8H
— Twitter Comms (@TwitterComms) 29 ноября 2018 г.